БЕЛ Ł РУС

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса

30.03.2026 / 08:41

Nashaniva.com

Сёння ўначы ў сталіцы адбылося ДТЗ. На скрыжаванні вуліц Калеснікава і Люцынскай 16‑гадовая дзяўчына на самакаце сутыкнулася з тралейбусам.

Паводле папярэдніх звестак, дзяўчына перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Аднак яна не спешылася і не дала перавагі тралейбусу, што і прывяло да сутыкнення.

Ад удару тралейбус страціў кіраванне і выехаў за межы дарогі.

Дзяўчынка была дастаўлена ў бальніцу. Пра яе стан не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула