БЕЛ Ł РУС

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра

30.03.2026 / 09:02

Nashaniva.com

Збор быў абвешчаны 19 сакавіка адразу пасля таго, як стала вядома пра вызваленне 250 палітвязняў. «Байсол» заявіў пра суму ў 250 000 еўра.

Калі будзе сабрана сума, сродкі размяркуюць паміж вызваленымі.

Падтрымаць збор можна па спасылцы, але ні ў якім разе нельга гэтага рабіць з беларускіх ці расійскіх картак. 

Па дапамогу экс-палітзняволеныя могуць звярнуцца, напісаўшы ў тэлеграм @bysol_pzk. Заяўкі будуць прымацца да 31 жніўня 2026 года ўключна.

Па стане на раніцу 30 сакавіка сабрана 90 770 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула