БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху распарадзіўся дапусціць лацінскага патрыярха Іерусаліма ў Храм Гроба Гасподняга

30.03.2026 / 09:50

Nashaniva.com

Напярэдадні яму не дазволілі правесці там імшу.

П’ербатыста Піцабала. Фота: Faiz Abu Rmeleh/Getty Images

«Я даручыў адпаведным уладам забяспечыць кардыналу П’ербатыста Піцабала, лацінскаму патрыярху, поўны і неадкладны доступ да Храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме», — напісаў прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Ён нагадаў, што нядаўна ў некалькіх метрах ад храма ўпалі абломкі ракеты, і ў сувязі з гэтым Ізраіль папрасіў прадстаўнікоў усіх канфесій часова ўстрымацца ад наведвання святыняў у Старым горадзе Іерусаліма.

«Хаця я разумею гэтыя асцярогі, як толькі мне стала вядома пра інцыдэнт з кардыналам Піцабалай, я даручыў уладам забяспечыць патрыярху магчымасць праводзіць службы па сваім меркаванні», — заявіў Нетаньяху.

Чытайце таксама:

Каталіцкага кардынала не пусцілі на імшу ў Іерусаліме

Каментары да артыкула