БЕЛ Ł РУС

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах

30.03.2026 / 12:52

Nashaniva.com

Усё адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Салдат тэрміновай службы мінскага спецназа здзейсніў суіцыд у ваенным гарадку Печы. Яго туды накіравалі «на вучэнні», піша «Люстэрка».

Фота: в/ч 3214

Маладога чалавека звалі Максімам, ён родам з вёскі Падкраічы Бярозаўскага раёна.

20‑гадовы хлопец нядаўна скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі. Там ён вучыўся на аддзяленні сярэдняй спецыяльнай адукацыі і атрымаў спецыяльнасць тэхніка па рамонце паветраных судоў.

Максім хацеў быць лётчыкам, але восенню мінулага года яму прыйшла позва з ваенкамата. Здароўе ў хлопца было добрае, таму яму прапанавалі службу ў спецназе ў Мінску — у вайсковай частцы 3214, або 3‑й асобнай Чырванасцяжнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Яна ўваходзіць у структуру ўнутраных войскаў. Служыць там Максім павінен быў паўтара года.

Паводле звестак «Люстэрка», у Печах, дзе Максім здзейсніў суіцыд, яго і саслужыўцаў накіравалі «на вучэнні». Іншых падрабязнасцяў высветліць не ўдалося, як і прычыну самагубства.

Паводле інфармацыі выдання, малады чалавек скардзіўся сябрам на дзедаўшчыну.

Афіцыйна ні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ні Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь гэты выпадак не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула