БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу

30.03.2026 / 13:03

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка кажа, што адчувае сябе ў большай бяспецы ў Польшчы.

Інга Ругінене. Фота: Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images

Пасля таго як у канцы мінулага года ўзровень асабістай бяспекі беларускай апазіцыйнай лідаркі Святланы Ціханоўскай быў паніжаны, яна звязалася з прэм’ер-міністрам Інгаю Ругінене, але не атрымала адказу. Ціханоўская кажа: той факт, што ліст застаўся без адказу, ніяк не змяняе яе адносін з Літвой, піша Delfi.lt.

«Літва стала бяспечным месцам для тысяч людзей, якія ўцякаюць ад рэжыму (…). Таму я сапраўды не хачу раздзімаць з гэтай сітуацыі палітычную драму», — заявіла С. Ціханоўская журналістам у Сейме ў панядзелак.

«Так, у нас у Літве новы пратакол бяспекі, у сувязі з якім я сёння адчуваю сябе ў большай бяспецы ў Польшчы. Але гэта не азначае, што мае адносіны з Літвой змяняюцца», — дадала яна.

Яна называе Літву сваім другім домам.

«Я была вельмі ўдзячная за магчымасць вярнуцца сюды ўчора — тут усё такое знаёмае, гэта мой другі дом. (…) Я ведаю, што парламент Літвы і прэзідэнт нас падтрымліваюць», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула