БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гродна зрабіў прапанову сваёй каханай проста на сцэне тэатра

30.03.2026 / 13:38

Nashaniva.com

Кранальная падзея адбылася ў суботні вечар у драматычным тэатры Гродна.

Пасля спектакля «Цёткі» адзін з гледачоў — Дзмітрый — падняўся на сцэну і зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне Алесі. Гісторыю пары распавяла тэлерадыёкампанія Гродна, піша Onliner.by.

Жаніх і нявеста пазнаёміліся ў Мінску на працы. Алеся толькі ўладкавалася ў калектыў, а ўжо праз тыдзень Дзмітрый патэлефанаваў ёй ранняй раніцай, каб павіншаваць з днём нараджэння. З гэтага моманту паміж імі завязаліся стасункі, а потым і адносіны.

З часам у пары з’явілася агульнае захапленне — тэатр. Жывучы ў сталіцы, яны паспелі наведаць практычна ўсе тэатральныя пляцоўкі горада і часта праводзілі вечары на спектаклях.

Таму месца для прапановы Дзмітрый выбраў сімвалічнае. Ён даўно абяцаў паказаць Алесі Гродзенскі драмтэатр і менавіта там вырашыў ажыццявіць задуманае. Мужчына запрасіў каханую на сцэну, сказаў прыгожыя словы, уручыў пярсцёнак і букет. Вядома ж, дзяўчына пад апладысменты гледачоў адказала «так».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула