БЕЛ Ł РУС

Па-беларуску выходзіць раман Марыям Петрасян «Дом, у якім…»

30.03.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад рамана Марыям Петрасян «Дом, у якім…» у беларускім перакладзе. Твор пра закрыты інтэрнат для дзяцей-інвалідаў у стылі магічнага рэалізму адпраўлены ў друк, піша bellit.info.

Раман армянскай мастачкі і пісьменніцы Марыям Петрасян, у арыгінале напісаны па-расейску, быў апублікаваны ў 2009 годзе, хоць пачала аўтарка яго пісаць яшчэ ў пачатку 90‑х гадоў. Твор уяўляе сабой яркае і своеасаблівае апісанне незвычайнага закрытага мікрасоцыуму, раскрывае праблемы і нюансы адаптацыі навічка ў калектыве. Месца і час дзеяння наўмысна абстрактныя, значную ролю ў сюжэце адыгрываюць фантастычныя матывы.

Гэта гісторыя пра асобны свет са сваімі законамі, мянушкамі, іерархіяй і таямніцамі, які існуе ўнутры Шэрага Дома на ўскраіне горада. Дом — не проста месца, а сусвет, які або прымае, або выштурхоўвае сваіх насельнікаў.

Кнігу са зніжкай можна ўжо цяпер перадзамовіць на сайце выдавецтва: Gutenbergpublisher.eu.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула