У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы
Суд Ленінскага раёна Магілёва 25 сакавіка прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі «інтэрнэт-сайт з назвай «BBC NEWS РУССКАЯ СЛУЖБА» з ідэнтыфікатарам www.bbc.cоm», піша «Вясна».
Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што згаданая «Руская служба BBC» знаходзіцца па адрасе bbc.cоm/russian, а ўнясенне ў «экстрэмісцкі спіс» «www.bbc.cоm» азначае, што «экстрэмісцкім» з'яўляецца ўвесь сайт BBC.
Таксама гэты самы суд прызнаў «экстрэмісцкім» за дзень да гэтага сайт novayagazeta.еu (выданне «Новая газета Европа»).
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» «Нацыю лідараў»
Аб'явілі «экстрэмісцкай» кнігу пра Наталлю Радзіну
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі кінафестываль «Паўночнае ззянне»