БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

30.03.2026 / 20:51

Nashaniva.com

У Мінску ў цяплічным камбінаце пачнуць вырошчваць не толькі звычайныя чырвоныя памідоры, але і новыя гатункі — жоўтыя і так званыя шакаладныя. Пра новыя планы паведаміў кіраўнік прадпрыемства Сяргей Некрашэвіч, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Мінск-Навіны

Паводле слоў Сяргея Некрашэвіча, у продаж таксама паступіць новы від салаты, а вытворчасць таматаў чэры значна павялічыцца: калі раней збіралі каля 300 кілаграмаў у дзень, то цяпер — больш за тону.

Першы ўраджай новых сартоў памідораў плануюць атрымаць ужо ў красавіку, калі надвор’е будзе спрыяльным.

Акрамя гэтага, у мінулым годзе на прадпрыемстве павялічылі вытворчасць баклажанаў на 20%, а перцаў — у чатыры разы. Сёлета плошчы застануцца ранейшымі, але дзякуючы паляпшэнню тэхналогій плануюць яшчэ на 15% павялічыць іх вырошчванне.

Таксама прадпрыемства павінна забяспечыць горад не менш як 50 тысячамі кустоў руж. Для ўпрыгожвання Мінска падрыхтавалі кветкавую рассаду — яе высадзяць у каля 12 тысяч кашпо, якія размесцяць уздоўж дарог, улічваючы надвор’е.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула