Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва
Трамп вырашыў, што ЗША павінны дасягнуць сваіх галоўных мэтаў.
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў сваім памочнікам, што гатовы спыніць ваенную кампанію супраць Ірана, нават калі Армузскі праліў застанецца ў значнай ступені закрытым для суднаходства, паведаміла газета Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі.
У апошнія дні Трамп і яго памочнікі прыйшлі да высновы, што спроба прымусіць Іран адкрыць Армузскі праліў можа зацягнуць канфлікт за межы вызначанага Трампам плана, разлічанага на 4— 6 тыдняў.
Вашынгтон імкнецца дасягнуць асноўных мэтаў — аслабіць іранскі ваенна-марскі флот, знішчыць запасы ракет, пасля чаго завяршыць баявыя дзеянні і дамагацца ад Тэгерана адкрыцця Армузскага праліва дыпламатычнымі метадамі. У выпадку дыпламатычнай няўдачы ЗША будуць аказваць ціск на Еўропу і краіны Персідскага заліва, каб тыя ўзначалілі намаганні па адкрыцці праліва.
Таксама крыніцы газеты сцвярджаюць, што Трамп можа разгледзець і ваенныя варыянты, але яны не з’яўляюцца яго непасрэдным прыярытэтам.