БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў продажы з'явілася мушмула — рэдкая экзатычная садавіна

31.03.2026 / 07:51

Nashaniva.com

Экзотыку прывезлі з Кітая, а кошт на яе складае каля 62 рублёў за кілаграм, піша Onliner.by.

Мяркуючы па афармленні і цане, прадукт відавочна разлічаны не на масавы кошык, а хутчэй на аматараў незвычайнага.

Мушмулу называюць фруктам са «зборным» смакам: у ім адначасова адчуваецца абрыкос, груша, яблык і лёгкая цытрусавая кіслінка. Пры гэтым яна лічыцца даволі карыснай: змяшчае вітаміны і мінералы, але застаецца нізкакаларыйнай.

Часцей за ўсё яе ядуць свежай — як дэсерт ці лёгкі перакус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула