БЕЛ Ł РУС

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала

31.03.2026 / 08:53

Nashaniva.com

«Прагулка» будзе выстаўляцца ў межах часовай экспазіцыі «Выстава аднаго шэдэўра».

Знакамітае палатно мастака Марка Шагала «Прагулка» даставяць у Мінск на гэтым тыдні. Карціна стане цэнтральным экспанатам унікальнай часовай выставы, якая адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі на пачатку красавіка, паведамляюць Мінск-навіны.

Адпаведны дакумент падпісаў першы намеснік міністра Дзмітрый Шляхцін.

— Ужо на гэтым тыдні ў Мінск прыбывае доўгачаканы экспанат. Спойлер — гэта адна з самых пазнавальных работ мастака з Беларусі, на якой адлюстраваны яго родны горад такім, якім яго ўбачыла натхнёнае сэрца майстра, — адзначылі ў ведамстве.

Палатно належыць Дзяржаўнаму Рускаму музею.

«Прагулка» будзе выстаўляцца ў межах часовай экспазіцыі «Выстава аднаго шэдэўра». Дакладную дату яе адкрыцця арганізатары паведамяць пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула