БЕЛ Ł РУС

Дарадца Наўседы пра дыялог з Беларуссю: Пакуль вядзецца гібрыдная атака, размаўляць няма пра што

31.03.2026 / 10:13

Nashaniva.com

«Пакуль жадання іх спяныць няма», — мяркуе Аста Скайсгірыце

Фота: Pavel Tochinsky / Getty Images

Пакуль рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае сваю гібрыдную атаку, Літве няма чаго абмяркоўваць з Беларуссю, заявіла Аста Скайсгірыце, галоўная дарадца прэзідэнта Гітанаса Наўседы. Паводле яе слоў, Мінск таксама не мае жадання весці добразычлівы дыялог, піша Delfi.lt.

«Цяжка ўявіць, што (Беларусь) хоча дыялогу, калі гэтыя гібрыдныя атакі працягваюцца (…). Калі б сапраўды было шчырае жаданне весці дыялог, здаецца, што спачатку варта было б спыніць гэтыя дзеянні, тады мы маглі б пачаць гаварыць. Пакуль гэтага не відаць», — заявіла А. Скайсгірыце ў эфіры Žinių radijas у аўторак.

«Мы можам разглядаць дыялог, калі ёсць пра што гаварыць. Пакуль вядуцца гэтыя дзеянні, Літва знаходзіцца ў абароннай пазіцыі, і гаварыць няма пра што. Трэба, каб гэтых дзеянняў проста не было», — дадала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула