БЕЛ Ł РУС

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

31.03.2026 / 10:58

Nashaniva.com

Маніторынгавыя рэсурсы паведамляюць, што на Пецярбург украінскія беспілотнікі ляцяць наўпрост праз Магілёўшчыну.

Расійскія маніторынгавыя каналы пішуць пра тое, што беспілотнікі ляцяць з Магілёўскай вобласці ў кірунку Смаленскай вобласці. Z-канал «Беларускі сілавік» тлумачыць гэта. Паводле яго, асноўная прычына з’яўлення дронаў над тэрыторыяй Беларусі — складаная лінія мяжы. Калі паглядзець на карту, Магілёўская вобласць стварае своеасаблівы клін паміж Бранскай і Смаленскай абласцямі Расіі.

Беспілотнікі залятаюць з боку Украіны праз Бранскую вобласць і рухаюцца па прамой лініі на Смаленск.

Каб не рабіць крук, дроны «зразаюць куты», некалькі разоў перасякаючы то беларускую, то расійскую мяжу ўздоўж гэтага выступу.

Аналагічная сітуацыя назіраецца і з выступамі ў Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Чарнігаўскай, Кіеўскай і Жытомірскай абласцямі, а таксама з Бранскай вобласцю, даводзіць канал.

«Толькі мясцовыя добра разумеюць, як там бакі абменьваюцца ўдарамі дронамі. З улікам таго, што візуальна, асабліва ў цёмны час сутак, немагчыма адрозніць «свой» дрон ад «чужога», а таксама ўлічваючы працу РЭБ, сітуацыі бываюць розныя. Там рэгулярна можна заўважыць то «Герані», то «Лютыя», — піша канал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула