Міжнародны аэрапорт у Фларыдзе назавуць у гонар Трампа
Міжнародны аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе будзе перайменаваны ў гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Адпаведны ўказ у панядзелак падпісаў губернатар штата Рон Дэсанціс, піша Бі-бі-сі.
Фота: Mike Stocker/South Florida Sun Sentinel/Tribune News Service via Getty Images
З аэрапорта Палм-Біч Трамп звычайна лётае ў сваю рэзідэнцыю Мар-а-Лага, якая знаходзіцца за восем кіламетраў ад аэрапорта.
Раней прапанову аб перайменаванні аэрапорта падтрымалі Палата прадстаўнікоў і Сенат штата. Апошняй інстанцыяй павінна стаць Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі, якое мусіць унесці адпаведныя змены ў базы даных і навігацыйныя карты.
Калі гэта адбудзецца, новае імя будзе прысвоена аэрапорту з 1 ліпеня.
Дэмакраты раскрытыкавалі рашэнне аб змене назвы аэрапорта, абвінаваціўшы рэспубліканцаў у тым, што яны «адарваныя ад рэальнасці» і не ўяўляюць сабе рэальных праблем штата.