БЕЛ Ł РУС

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар

31.03.2026 / 12:11

Nashaniva.com

У апошнія дні драпежніка бачылі ў розных частках горада, у тым ліку каля пачатковай школы, піша BILD.

Крыніца: NonstopNews

У панядзелак вечарам, 30 сакавіка, у цэнтры Гамбурга воўк напаў на чалавека пасярод мегаполіса. Драпежнік сустрэў жанчыну ў раёне Альтона каля крамы IKEA і напаў на яе. Жывёла ўкусіла пацярпелую ў твар, з цяжкімі траўмамі жанчына была неадкладна шпіталізавана.

Паведамленні аб драпежніку ў паліцыю паступалі на працягу апошніх дзён з розных раёнаў, у тым ліку каля пачатковай школы, аднак раней ён пазбягаў людзей.

Эксперты пацвердзілі, што гэты малады драпежнік, верагодна, быў выгнаны са сваёй зграі і шукаў новую тэрыторыю.

Затрыманне звера ператварылася ў маштабную паліцэйскую аперацыю. Позна ўвечары яго выявілі на набярэжнай. Ратуючыся ад праваахоўнікаў, воўк скокнуў у раку, адкуль яго выцягнулі з дапамогай спецыяльнай пятлі.

Драпежніка перадалі паляўнічым для вывазу з цэнтра горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула