БЕЛ Ł РУС

Крэмль адхіліў прапанаванае Зяленскім перамір’е на Вялікдзень

31.03.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Расія не ўбачыла дакладна сфармуляванай прапановы пра перамір’е на Вялікдзень у словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Зразумела, што кіеўскі рэжым адчайна мае патрэбу ў перамір’і, у любым перамір’і, бо дынаміка на франтах сведчыць пра тое, што расійскія войскі — дзесьці хутчэй, дзесьці павольней, але па ўсёй лініі фронту прасоўваюцца наперад», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, Зяленскі павінен «узяць на сябе адказнасць» і прыняць рашэнне, «каб мы выйшлі на мір, а не на перамір’е». «Пазней гэтае рашэнне давядзецца прымаць больш высокай цаной. Пра гэта неаднаразова казаў, у тым ліку, і наш прэзідэнт», — адзначыў Пяскоў.

Да гэтага Зяленскі паведаміў, што «партнёры» Кіева папрасілі скараціць колькасць удараў па расійскіх нафтавых аб’ектах на фоне сусветнага энергетычнага крызісу, які ўзнік з-за вайны ў Іране. У адказ на гэта ўкраінскі прэзідэнт прапанаваў абвясціць перамір’е на перыяд праваслаўнага Вялікадня, які будзе адзначацца 12 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула