На беларуска-польскай мяжы затрымалі немца са шкурамі бабра
На беларуска-польскай мяжы польскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Германіі, які спрабаваў увезці ў краіну шкуры бабра без неабходных дакументаў.
Фота: lubelskie.kas.gov.pl
Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску Тэрэспаль. Падчас агляду аўтамабіля, што ўязджаў у Польшчу, супрацоўнікі знайшлі дзве апрацаваныя шкуры.
Мужчына патлумачыў, што валодае імі ўжо каля шасці гадоў і не ведаў пра неабходнасць спецыяльнага дазволу для перавозкі такіх рэчаў праз мяжу.
Тым не менш, польскі бок распачаў крымінальную справу. Перавозка падобных тавараў без адпаведных дакументаў лічыцца парушэннем, бо можа падпадаць пад правілы абароны жывёл і кантролю за гандлем прадукцыяй жывёльнага паходжання.
Чытайце таксама:
У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў
Беларуску спынілі польскія мытнікі пры спробе правезці карал
У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі