БЕЛ Ł РУС

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі

31.03.2026 / 16:55

Nashaniva.com

Беларусы ў сацсетках пачалі абмяркоўваць змены ў вядомай шакаладцы «Любімая Алёнка». Людзі заўважылі, што вага пліткі стала меншай — замест ранейшых 100 грамаў цяпер яна важыць каля 85. Гэта выклікала незадаволенасць пакупнікоў, а некаторыя нават сказалі, што смак нібыта пагоршыўся, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Асабліва актыўна навіна абмяркоўвалася ў інтэрнэце пасля відэа, у якім жыхарка Мінска паказала новую вагу шакаладкі. У каментарыях многія выказалі абурэнне з-за такіх змен.

Посмотреть в Threads

На фабрыцы «Камунарка», якая выпускае гэты шакалад, патлумачылі, што памяншэнне вагі звязана, маўляў, з агульнай тэндэнцыяй у свеце: вытворцы кандытарскіх вырабаў усё часцей робяць прадукцыю меншай па вазе. Паводле іх слоў, гэта пацвердзілі і маркетынгавыя даследаванні. Змяншэнне ж вагі «дазваляе зрабіць прадукт больш даступным шырокаму колу спажыўцоў».

Што датычыцца скаргаў на смак, то на прадпрыемстве лічаць іх суб’ектыўнымі. Там падкрэслілі, што рэцэптура шакаладу не змянялася і застаецца такой жа, як і раней.

Чытайце таксама:

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі

Каментары да артыкула