У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі
У Мінску плануюць звужаць праезную частку на асобных участках дарог, асабліва каля пешаходных пераходаў без святлафораў. Такія змены закрануць не толькі гарадскія вуліцы, але і дваровыя тэрыторыі, паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка начальніка УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама Дзяніса Лівановіча.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сайта Дзяніса Блішча
Гэта робіцца для таго, каб зменшыць хуткасць руху і павысіць бяспеку пешаходаў. Пасля звужэння дарогі кіроўцам будзе прасцей заўважыць чалавека, які выходзіць на пераход, і прыпаркаваныя машыны не будуць так перашкаджаць агляду.
У першую чаргу такія меры плануюць уводзіць у спальных раёнах, дзе шмат жыхароў і не хапае парковачных месцаў. Там аўтамабілі часта пакідаюць уздоўж дарог, што ўскладняе рух.
Акрамя таго, звужэнні могуць з’явіцца ў дварах каля дзіцячых пляцовак і побач са школамі. У некаторых месцах замест гэтага будуць рабіць штучныя няроўнасці, каб прымусіць кіроўцаў зніжаць хуткасць.
Чытайце таксама:
На вуліцы Цэнтральнай у Мінску на восем месяцаў спыняць рух транспарту
У Мінску ў некаторых дамах адключаць халодную ваду
У Мінску нецвярозы 77‑гадовы мужчына сеў за руль і адразу трапіў у аварыю