БЕЛ Ł РУС

Пра ўдзел у выбарах у КР заявілі дзевяць блокаў

1.04.2026 / 08:30

Nashaniva.com

31 сакавіка завяршыўся прыём дакументаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання. Атрыманы заяўкі ад дзевяці выбарчых спісаў, у якіх разам заяўленыя 175 кандыдатаў, паведаміла старшыня камісіі па выбарах у КР Алена Прыходзька, піша «Люстэрка».

Фота: Белсат

Частка выбарчых спісаў ужо прайшла рэгістрацыю. Сярод іх — «Еўрапейскі выбар» (17 кандыдатаў, лідар — Валерый Мацкевіч) і «Закон і правапарадак» (12 кандыдатаў, лідар — Сяргей Макар).

Астатнія спісы праходзяць выбарачную вэрыфікацыю.

Сярод іх:

Кааліцыя Латушкі і Рух «За Свабоду» — 38 кандыдатаў, лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч;

Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 кандыдатаў, лідар — Юрый Зянковіч;

Аб’яднаная грамадзянская платформа — 22 кандыдаты, лідар — Мікалай Казлоў;

«Хопіць баяцца!» — 13 кандыдатаў, лідарка — Таццяна Мартынава;

Рух «Воля» — 28 кандыдатаў, лідар — Мікіта Забуга;

«Ваш голас» — 20 кандыдатаў, лідар — Андрэй Колас;

«Наступ» — 13 кандыдатаў, лідарка — Лізавета Пракопчык.

Такім чынам, на месцы ў Каардынацыйнай рады разам прэтэндуюць 175 кандыдатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула