БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт

1.04.2026 / 13:10

Nashaniva.com

У прапаганды, якая дзейнасць улады асвятляе як выключна бурную, — чарговы кур’ёз.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прамую лінію. Датэлефанавалася да губернатара Ганна Міхайлаўна, якая жыве ў доме па вуліцы Валгаградскай у Гомелі, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Гомельшчыны.

Яна распавяла, што акацыю каля яе пад'езда аблюбавалі галубы, — птушкі запэцкалі лаўкі, дарожку. «Калі можна, спілуйце дрэва, калі ласка», — папрасіла Ганна Міхайлаўна губернатара.

Крупко адказаў, што спачатку ЖКГ правядзе апытанне жыхароў пад’езда. І калі большасць будзе не супраць, то дрэва будзе выдаленае, даў адказ губернатар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула