БЕЛ Ł РУС

Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на чатырох мовах

1.04.2026 / 13:28

Nashaniva.com

У выдавецтве «Беларусь» зусім нядаўна пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў».

Багата ілюстраванае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай, піша bellit.info.

У кнізе «Замкі Беларусі» гаворка ідзе пра 12 перлінаў беларускай абарончай архітэктуры: ад шырока вядомых рэстаўраваных Нясвіжскага і Мірскага замкаў да руінаў Быхаўскага і Смальянскага. Акрамя цікавых звестак пра гісторыю іх узнікнення, асаблівасці знешняга выгляду і найбольш папулярныя легенды, у кнізе даецца інфармацыя, як зручней дабірацца да замкаў і якія яшчэ славутасці знаходзяцца побач.

Кнігу «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў» можна набыць праз сайт выдавецтва, а таксама ў кнігарнях краіны і праз маркетплэйсы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула