«Байсол» закрыў збор на дапамогу палітвязням, што выйшлі на волю 19 сакавіка
На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 102 тысячы еўра.
Збор быў абвешчаны 19 сакавіка адразу пасля таго, як стала вядома пра вызваленне 250 палітвязняў (15 былі вывезеныя за межы краіны, 235 засталіся ў Беларусі). «Байсол» тады заявіў пра суму ў 250 000 еўра.
Меркавалася, што кожнаму з палітвязняў будзе выплачана па 1000 еўра.
Учора збор быў закрыты. За два тыдні сабралі 102 673 еўра.
Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk