БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што армія павінна быць пастаянна гатовая да вайны

1.04.2026 / 14:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў вялікую нараду з вайскоўцамі, дзе падвёў вынікі праверкі войска, якая доўжылася два з паловай месяцы.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Гэта была хоць і планавая праверка, але ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі такая маштабная», — падкрэсліў ён

«Мне гэтыя праверкі ва ўмовах мірнага часу — марнаванне грошай. Лішніх грошай у нас няма», — дадаў ён.

Таксама палітык адзначыў, што мірнага часу ў арміі быць не можа і яна павінна пастаянна быць гатовая да вайны.

«На тое мы і стварылі ўзброеныя сілы, на тое мы іх утрымліваем, на тое народ адлічвае грошы, каб нас з вамі абараняць», — заявіў ён.

Ён дадаў, што беларусы, а таксама салдаты і афіцэры выступаюць супраць вайны.

«Мы не хочам вайны, але армія для таго і прызначана. Калі раптам нехта вырашыць размаўляць з намі і глядзець на нас праз прыцэлы зброі, мы адкажам. Да гэтага і рыхтуемся», — растлумачыў пазіцыю Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула