У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ
Пасля двух гадоў рэканструкцыі запрацаваў мінскі спорткомплекс «Дынама», размешчаны па вуліцы Даўмана. Фатограф выдання «Анлайнер» пабываў на месцы і паглядзеў, як змянілася аблічча комплексу.
Вядомы спартыўны цэнтр, размешчаны на левым беразе Свіслачы, паміж вуліцай Даўмана, праспектам Машэрава і Канатным завулкам, пабудавалі яшчэ ў 1978 годзе. За доўгія гады працы комплекс састарэў і відавочна меў патрэбу ў рэканструкцыі. Вясной 2024 года яна стартавала.
Ад старога «Дынама» застаўся, па вялікім рахунку, толькі каркас — будынак цалкам перапланавалі. Цяпер спорткомплекс выглядае так.
Аблічча спорткомплексу асучаснілі. З'явіліся люстраныя сэндвіч-панэлі белага і сіняга колераў пад фірмовыя колеры «Дынама», паміж імі ўсталявалі алюмініевыя вітражы. На фасадзе будынка красуецца знакамітая літара «Д».
Як расказаў «Анлайнеру» намеснік старшыні рады Мінскай міжтэрытарыяльнай арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама» Валерый Макрыцкі, усе работы завершаны яшчэ 30 студзеня, і ў залах ужо трэніруюцца выхаванцы дынамаўскай спартшколы.
«Мы атрымалі адпаведныя дакументы. Ужо з пачатку красавіка будзем весці перамовы і заключаць дамовы з патэнцыйнымі арандатарамі», — кажа ён.
Паводле слоў Макрыцкага, у спарткомплексе ёсць усё для спаборніцтваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Ён дадаў, што ва ўніверсальную спартыўную залу ўжо хочуць заехаць некалькі футбольных і міні-футбольных клубаў. Сярод іх — «Дынама», «Мінск» і «Сталіца».
У гэтай універсальнай зале можна гуляць у футбол, гандбол, баскетбол і валейбол.
Ніжэй — лёгкаатлетычны манеж з зонай для гульнявых відаў спорту.
Заўзятары змогуць размясціцца на балконах. Стацыянарныя трыбуны ставіць тут не плануюць. Звязана гэта з тэхнікай бяспекі.
Пляцоўка для заняткаў мастацкай гімнастыкай стала выглядаць больш сучасна. Тут ужо займаюцца дзеці.
Добры бонус для наведвальнікаў спарткомплексу — гэта скаладром.
Барцы змогуць трэніравацца на двух дыванах.
Так цяпер выглядае зала для фехтавання.
А яшчэ ў спарткомплексе нарэшце з'явіўся ліфт, якога да рэканструкцыі не было.
Шмат каго цікавіць, ці вернецца пасля рэканструкцыі ў «Дынама» знакаміты начны кніжны кірмаш. Як патлумачыў Валерый Макрыцкі, падобных мерапрыемстваў, як і выстаў свойскіх жывёл, у спарткомплексе больш не будзе. Аб'ект задзейнічаюць выключна для спорту.
Чытайце таксама:
У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»
У цэнтры Мінска амаль дабудавалі спарткомплекс
У Мінску прадаюць з аўкцыёну спарткомплекс з убудаванай царквой