БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

1.04.2026 / 16:54

Nashaniva.com

У Беларусі пачалі паступова адключаць ацяпленне. Першымі пра завяршэнне ацяпляльнага сезона паведамілі ў Гомелі і Мазыры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У гэтых гарадах падачу цяпла ўжо спынілі ў розных установах, прадпрыемствах і адміністрацыйных будынках. Камунальныя службы пераводзяць сістэмы на летні рэжым працы.

Такое рашэнне прынялі, бо надвор’е стала цёплым: сярэдняя тэмпература на працягу некалькіх дзён трымаецца на ўзроўні +8°C і вышэй. Гэта стандартная ўмова для заканчэння ацяпляльнага сезона.

У Мазыры ацяпленне таксама адключаюць у жылых дамах, інтэрнатах і большасці грамадскіх устаноў, але ў школах і дзіцячых садках яго пакуль пакідаюць.

Рашэнне пра адключэнне цяпла ў кожным рэгіёне прымаюць мясцовыя ўлады ў залежнасці ад надвор’я.

Чытайце таксама:

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы

У Мінску ў некаторых дамах адключаць халодную ваду

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі

Каментары да артыкула