БЕЛ Ł РУС

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху

1.04.2026 / 23:28

Nashaniva.com

У кітайскім горадзе Ухань адбыўся масавы збой у працы беспілотных таксі, з-за якога больш за сотню аўтамабіляў адначасова спыніліся проста на дарогах і часткова спаралізавалі рух транспарту. Хоць пацярпелых у выніку гэтага інцыдэнту няма, некалькі аўтамабіляў усё ж сутыкнуліся з рэзка спыненымі машынамі, паведамляе Wired.

Фота: Wired

Прычынай інцыдэнту стаў збой у сэрвісе беспілотных перавозак Apollo Go. У некаторых пасажыраў на экранах з’явілася паведамленне заставацца ў машыне і чакаць супрацоўніка на працягу пяці хвілін. Аднак у большасці выпадкаў дапамога так і не прыбыла.

Адна з пасажырак расказала, што аўтамабіль некалькі разоў спыняўся падчас руху, а потым канчаткова заглух. Яна змагла датэлефанавацца ў службу падтрымкі толькі праз паўгадзіны, а яшчэ праз гадзіну вырашыла выйсці самастойна — добра, што дзверы не былі заблакаваныя. Іншыя пасажыры правялі ўнутры аўтамабіляў каля дзвюх гадзін.

Ухань, у якім жыве больш за 12 мільёнаў чалавек, з’яўляецца адной з галоўных пляцовак для тэставання беспілотных таксі кампаніі Apollo Go. Мясцовыя ўлады дазваляюць гэтым машынам ездзіць па аўтамагістралях і выконваць паездкі нават у аэрапорт, таму такая тэхналогія ўжо шырока ўкаранёная ў гарадскую інфраструктуру. Аднак гэты выпадак стаў першай такой маштабнай паломкай сэрвісу.

Чытайце таксама:

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

У Беларусь прыехала дэлегацыя «Яндэкса». Хочуць запусціць у нас беспілотнае таксі

Будучыня наступіла: Кітай плануе развіваць лятаючы беспілотны транспарт

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў

У Вялікабрытаніі прайшлі выпрабаванні першага аэратаксі

Каментары да артыкула