БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Віцебска спалохалася ператрусу і адвезла грошы ў Мінск

2.04.2026 / 14:18

Nashaniva.com

Спачатку ёй патэлефанавалі нібыта камунальшчыкі наконт замены лічыльніка, затым падключыліся ілжэсупрацоўнікі Міністэрства сувязі, а пасля — нібыта прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Жанчыну запалохалі крымінальным пераследам і ператрусам, пераканаўшы «задэклараваць» зберажэнні, паведамляе прэс-служба МУС.

Паверыўшы, яна сама адправілася ў Мінск і перадала грошы незнаёмцу. Вярнуўшыся дадому, па ўказанні ашуканцаў перавяла на «бяспечны рахунак» астатнія назапашванні і аформіла некалькі крэдытаў. Толькі супрацоўнікі банка западозрылі падман і настойліва параілі звярнуцца ў міліцыю.

У выніку шматхадовай камбінацыі ахвяра страціла больш за 35 тысяч рублёў у эквіваленце. Аператыўнікі ўстанавілі асобу і затрымалі кур’ера — 22‑гадовага жыхара Гомеля. Ён сам трапіў пад уплыў ашуканцаў і не ўсведамляў, што ўдзельнічае ў злачынстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула