БЕЛ Ł РУС

У сакавіку на 40 працэнтаў выраслі продажы новых аўтамабіляў

2.04.2026 / 14:33

Nashaniva.com

У сакавіку ў Беларусі прадалі 5,7 тыс. новых легкавых аўтамабіляў. Гэта амаль на 40% больш, чым у лютым. Такія даныя прыводзіць Office Life са спасылкай на Беларускую аўтамабільную асацыяцыі.

Фота: OL

У лютым у Беларусі прадалі 4,1 тыс. новых аўтамабіляў. Пры гэтым 65% агульнага аб’ёму продажаў прыйшлося на Belgee і Geely.

У сакавіку больш за ўсё новых легкавых аўтамабіляў таксама прадаў завод «Белджы» — 3,2 тыс. Пры гэтым у асацыяцыі адзначаюць, што продажы электрамабіля Geely EX2 за месяц выраслі на 125% — да 383 адзінак. Гэта стала лепшым вынікам за месяц сярод усіх прадстаўленых у краіне мадэляў на электрацязе.

У лютым у Беларусі на 13% знізіліся продажы аўтамабіляў брэнду Lada. У той месяц расійскі вытворца прадаў у нашай краіне толькі 470 новых аўто. У БAA адзначаюць, што за сакавік продажы брэнда выраслі на 77% — да 850 машын.

Што да сегмента электрамабіляў у цэлым, то за сакавік рост у ім склаў 85%. За месяц у Беларусі набылі 1,8 тыс. аўто на электрацязе. Пры гэтым кожны чацвёрты прададзены ў краіне аўтамабіль абсталяваны электрычным рухавіком.

У БAA звязваюць рэзкі рост продажаў новых аўтамабіляў у сакавіку з адкладзеным попытам. Халодная зіма ў пачатку года стрымлівала пакупнікоў, якія чакалі пацяплення, каб абнавіць аўтапарк. Пры гэтым сакавіцкае ажыўленне продажаў закранула практычна ўсіх удзельнікаў рынку. Так, з топ-20 брэндаў станоўчую дынаміку прадэманстравалі 18 марак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула