БЕЛ Ł РУС

Памочнік Пуціна заявіў пра кантакты з ЗША пакуль перамовы на паўзе

2.04.2026 / 14:46

Nashaniva.com

«Мы падтрымліваем кантакты з амерыканцамі, але бачым, што і ўкраінцы таксама актыўна з імі маюць кантакты», — сказаў Юрый Ушакоў.

Юрый Ушакоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

У Расіі заявілі, што трохбаковыя перамовы адносна Украіны «на паўзе», паколькі амерыканскія перамоўшчыкі «занятыя іншым». Пра гэта заявіў памочнік расійскага кіраўніка Юрый Ушакоў, піша ТАСС.

«Зараз у трохбаковых перамовах наступіла паўза. Мы падтрымліваем кантакты з амерыканцамі, але бачым, што і ўкраінцы таксама актыўна з імі маюць кантакты. Цяпер амерыканскія перамоўшчыкі — мы ведаем, пра каго ідзе гаворка — занятыя іншым, іншай праблемай у большай ступені», — сказаў ён.

Акрамя таго, Ушакоў распавёў, ці інфармуюць ЗША Расію пра ход сваіх перамоў з Украінай.

«Працягваецца працэс кантактаў, і ў ходзе гэтых кантактаў мы абмяркоўваем, я б сказаў, найперш украінскую праблематыку», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула