Выйшла новая кніга вершаў Ігара Бабкова
Паэтычная серыя hochroth Minsk выдаўца Дзмітрыя Строцава папоўнілася новай кнігай — зборнікам вершаў Ігара Бабкова «Сляза і Камень», піша Bellit.info.
Беларускі паэт пакалення «Тутэйшых», празаік і філосаф Ігар Бабкоў гэтак пракаментаваў навіну ў сацсетках:
«Жывая кніга паэзіі: вершы прыбітыя цвікамі да старонак жыцця, каментары піша сама рэчаіснасць, друкара і выдаўца ўжо доўгі час шукаюць і не могуць знайсці, кошт выклікае нервовыя ўсмешкі».
Праз нейкі час кнігу можна будзе замовіць на сайце выдавецтва Hochroth Minsk.
Чытайце таксама:
У Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку беларускіх выдавецтваў
Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»
Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на чатырох мовах