Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?
43‑гадовы Сяргей Сакалоўскі быў шмат разоў судзімы за тое, што з саўдзельнікамі нападаў на людзей у пад’ездах, збіваў і адбіраў каштоўныя рэчы — без розніцы мужчына ці жанчына трапіліся пад руку.
Адное з прыжыццёвых фота, якое Сакалоўскі даслаў малодшаму брату Аляксандру
Апошні раз Сакалоўскі выходзіў на сувязь з роднымі яшчэ ў снежні 2025-га, пасля чаго знік і быў пазначаны камандаваннем часці 11741 як зніклы без звестак.
Сакалоўскі ваяваў у штурмавой роце расійскай арміі каля горада Ліман — і, верагодна, загінуў. Спіскі палонных публікуюцца ўкраінскім бокам, там прозвішча Сакалоўскага не было.
Сяргей Сакалоўскі быў неаднаразова судзімы за грабяжы ў Гомелі, хранічны алкаголік.
Злачынную дзейнасць, паводле Belpol, пачаў у 2006 годзе — разбіў шкло ў краме і скраў маёмасць. Потым разам з хаўруснікамі нападаў на людзей у пад’ездах і адбіраў грошы, каштоўныя рэчы. Быў ва ўцёках. Потым ізноў нападаў у пад’ездах. Пазней быў затрыманы, атрымаў тэрмін у калоніі.