БЕЛ Ł РУС

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту

2.04.2026 / 17:15

Nashaniva.com

Апублікавалі рэйтынг самых высокааплатных спартсменаў у гісторыі, дзе на першым месцы па-ранейшаму знаходзіцца легендарны амерыканскі баскетбаліст Майкл Джордан.

Майкл Джордан. Фота: Andrew Harrer/Bloomberg via Getty Images

Паводле версіі выдання Sportico, сумарныя даходы шасціразовага чэмпіёна НБА Майкла Джордана склалі 3,28 мільярда даляраў (4,5 мільярда з улікам інфляцыі). За ім ідзе яшчэ адна амерыканская знакамітасць — гальфіст Тайгер Вудс з капіталам у 1,97 мільярда даляраў (2,88 мільярда з улікам інфляцыі).

Спіс тройкі спартсменаў-багацеяў за ўсю гісторыю завяршае партугальскі форвард саудаўскага «Аль-Насра» — Крышціяну Раналду ($2,52 мільярда з улікам інфляцыі).

У топ-10 самых высокааплатных спартсменаў з улікам інфляцыі таксама ўвайшлі:

Адзінай жанчынай у гэтым элітным рэйтынгу аказалася амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс, яна займае 40‑е месца з даходам у 680 мільёнаў даляраў.

Чытайце таксама:

«Была рызыка, што спозняцца». Беларускія гальфісты больш за суткі дабіраліся на турнір у ПАР

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

Каментары да артыкула