БЕЛ Ł РУС

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў

2.04.2026 / 19:22

Nashaniva.com

У Іране загінуў брыгадны генерал Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Махамад Алі Фаталізадэ, які камандаваў спецыяльным падраздзяленнем «Фатэхін». Пра яго гібель паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва, звязанае з Міністэрствам абароны, але абставіны смерці не ўдакладняюцца, піша «Радыё Свабода».

Махамад Алі Фаталізадэ

Фаталізадэ стаў адным з шэрагу высокапастаўленых асоб Ірана, якія загінулі за апошнія тыдні ў выніку ваенных дзеянняў і ўдараў Ізраіля і ЗША. Паводле паведамленняў міжнародных СМІ, яшчэ ў канцы лютага падчас атак загінулі дзясяткі чыноўнікаў і камандзіраў.

Падраздзяленне «Фатэхін», якім кіраваў Фаталізадэ, вядомае сваёй спецыяльнай падрыхтоўкай. Яго ўдзельнікі раней бралі ўдзел у вайне ў Сірыі і займаліся задушэннем пратэстаў у Іране. Улады неаднаразова адзначалі іх ролю ў барацьбе з дэманстрантамі.

Чытайце таксама:

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Іране абверглі заяву Трампа, што яны звярталіся да яго з просьбай спыніць агонь

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў

Пасол Ірана ў Расіі назваў умовы для дасягнення міру

Каментары да артыкула