У Мінску дзяўчынка-раварыстка трапіла пад колы аўтамабіля
У Мінску ўвечары 2 красавіка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам школьніцы-раварысткі.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
14‑гадовая дзяўчынка пераязджала дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло, не спешваючыся. У гэты момант яе збіў аўтамабіль Renault. Здарэнне адбылося на вуліцы Каліноўскага.
Дзяўчынку даставілі ў бальніцу для абследавання.