БЕЛ Ł РУС

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі

3.04.2026 / 07:23

Nashaniva.com

Гэта адбылося між 23:00 і 23:30 2 красавіка.

Пра гэта магілёўцы пішуць у сацыяльных сетках. Гук даносіўся з боку Задняпроўя.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбылося, пакуль няма.

Дапоўнена. Гарадскія ўлады абверглі інфармацыю пра выбухі ў Магілёве. «МНС і УУС афіцыйна паведамляюць, што ніякіх надзвычайных падзей у Задняпроўі не назіраецца. Паведамленні пра лятаючыя дроны і выбухі 2 красавіка паміж 23:00 і 23:30 пацверджання не знайшлі», — зазначаецца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула