БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын наведаў будаўніцтва музея, прысвечанага «вызваленню» Курскай вобласці

3.04.2026 / 10:18

Nashaniva.com

Лідара КНДР суправаджалі кіраўнічыя кадры ЦК Працоўнай партыі Карэі. Кім Чэн Ын азнаёміўся з ходам аздобных работ і станоўча адгукнуўся аб працэсе, паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва (KCNA).

Будаўніцтва музея завершана прыкладна на 97%. Цырымонія завяршэння будаўніцтва будзе прымеркавана да гадавіны заканчэння аперацыі «па вызваленні Курскай вобласці», паведамляе KCNA.

Некалькі тысяч вайскоўцаў КНДР ваявалі з украінцамі ў Курскай вобласці Расіі. Вялікая колькасць там загінула. Нядаўна ў Пхеньяне была закладзена алея ў гонар загінулых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула