БЕЛ Ł РУС

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час

3.04.2026 / 12:24

Nashaniva.com

Ініцыятыва былых сілавікоў апублікавала «Палажэнне аб парадку браніравання вайскоўцаў-запаснікоў, якія працуюць у дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці, на перыяд мабілізацыі і ваеннага часу». Дакумент быў зацверджаны ўрадам 11 красавіка 2023 года і раней не публікаваўся.

Ілюстрацыйнае фота

Дакументам устанаўліваецца парадак вызначэння вайскоўцаў-запаснікоў, якія не будуць у першую чаргу прызваны ў войскі ў выпадку мабілізацыі ў ваенны час. У дакуменце прапісана, што існуюць пералікі арганізацый, дзе браніраванне атрымаюць усе супрацоўнікі. Якія арганізацыі знаходзяцца ў гэтых пераліках — невядома.

У астатніх арганізацыях браніраванне можа распаўсюджвацца не больш чым на 40% вайскоўцаў-запаснікоў. Рашэнне аб тым, хто трапіць у лік забраніраваных, будзе прымацца кіраўніцтвам прадпрыемства.

Браніраванне гарантавана кіраўнікам і іх намеснікам у дзяржаўных органах і арганізацыях. Асаблівы статус атрымліваюць асобы з вучонымі ступенямі доктара навук або званнем прафесара і дацэнта.

Асобы, якія да 27 гадоў не служылі і не мелі на тое законных падстаў, браніраванню не падлягаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула