БЕЛ Ł РУС

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 

3.04.2026 / 12:28

Nashaniva.com

Дакумент дзейнічаў да 2028 года.

Пашпарт заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага прызнаны нядзейсным. Дакумент дзейнічаў да 2028 года, піша «Вясна».

Праваабаронцу вызвалілі і прымусова выправадзілі ў Літву 13 снежня 2025 года. У Вільні яму аддалі пашпарт, але цяпер згодна з сістэмай МУС Беларусі ён лічыцца несапраўдным.

Сам Алесь Бяляцкі расцэньвае гэтае рашэнне як адвольнае і незаконнае «Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах».

Нядаўна стала вядома, што ануляваныя пашпарты некалькіх палітвязняў, якіх вызвалілі і вывезлі з Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула