БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год

3.04.2026 / 12:43

Nashaniva.com

«Прызначэнне кіраўніка дзяржавы — быць першым у справе абароны мірнага і спакойнага жыцця ў краіне, калі гэта спатрэбіцца», — заявіў палітык на адкрыцці новай паліклінікі ў Мінску.

Лукашэнка падчас выступу на праўладным мітынгу 16 жніўня 2020 года ў Мінску. Фота: Радыё Свабода

«Усе мы, беларусы, жывём без вайны, бо мы адзіныя. Мы атрымалі апошнюю прышчэпку ў 2020 годзе. Медыкі ведаюць, якую. Убачылі, адчулі, зведалі, параўналі, зрабілі высновы. Мы бачым, хто зрабіў высновы, — ідзіце, жывіце, гэта ваша зямля. Я не маю права пазбавіць вас гэтага кавалка зямлі, — сказаў Лукашэнка. — Але калі вы зноў прыйдзеце да нас са зброяй і паспрабуеце ўсё гэта перавярнуць, вінаваціце самі сябе. Мы гэтага не дапусцім. І чаго б мне гэта ні каштавала, я перш за ўсё выйду на абарону спакойнага і мірнага вашага жыцця».

«Справа не ўва мне. Пражыву я. Але мая адказнасць як прэзідэнта, якога вы абіралі, — абараніць вас і вашу сям’ю, вашых дзяцей. У гэтым прызначэнне любога прэзідэнта», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула