БЕЛ Ł РУС

У канцы красавіка выходзіць фільм пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, што разбіліся ў Баранавічах

3.04.2026 / 13:19

Nashaniva.com

30 красавіка на экраны Беларусі выходзіць фільм «Адно на дваіх» пра жыццё і подзвіг лётчыкаў, Герояў Беларусі Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі. Рэжысёр — Іван Паўлаў.

«Маладыя, прыгожыя, найлепшыя ў сваёй прафесіі, народжаныя для палёту… На зямлі іх чакалі сем’і, бацькі і сябры. Але яны назаўсёды сышлі ў бясконцае неба, цаной сваіх жыццяў выратавалі тысячы людзей», — гаворыцца ў анатацыі Мінкульта.

Саўндтрэк да фільма — песню «Трымайся вышыні» — напісаў кампазітар Леанід Шырын.

Лётчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка загінулі 19 мая 2021 года. Вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130 падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу. Андрэй і Мікіта вырашылі адвесці самалёт ад жылых дамоў у Баранавічах. У лістападзе 2021 года ім было прысвоена званне Герояў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула