«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку
Навінкай у меню падзяліліся ў кавярнях Community Coffee, якія цяпер працуюць у трох пунктах Мінска — за 13,5 рубля можна купіць адразу два напоі ў адным кубку. Прычым міксаваць можна як каву, так і матчу.
Так выглядае дабл-кава, дзе ў адной палавіне — эспрэса з малінавым сіропам і шарыкамі «бабо», а ў другой — напой са смакам шакаладу і какоса
У якасці дабл-матчы барысты Community Coffee прапаноўваюць, напрыклад, адну частку запоўніць традыцыйна зялёным напоем, другую — блакітнай ці ружовай матчай.
«Дабл-латэ, дабл-бамбл, дабл-матча. Карамель і фісташка з ваніллю, апельсін плюс вішня», — кожны зможа выбраць нешта на свой густ. «Гэта класная опцыя для тых, хто не можа вызначыцца, чаго дакладна хочацца», — каментуюць у кавярні.
«Гэта найлепшае, што прыдумала чалавецтва», «Тое, дзеля чаго паеду ў Мінск», — ацанілі навінку людзі.
Праўда, пакуль застаюцца незадаволенымі гарбатаголікі, таму кавярню просяць увесці ў меню і «дабл-чай».