БЕЛ Ł РУС

Сярэднясутачная тэмпература сакавіка была на пяць градусаў вышэй за норму

3.04.2026 / 14:12

Nashaniva.com

Сакавік быў самым цёплым і самым сухім за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Беларусі.

Сярэднемесячная тэмпература паветра склала плюс 5,8 градуса, што на 5 градусаў вышэй за кліматычную норму. На большай частцы тэрыторыі былі пабіты не толькі месячныя, але і сутачныя рэкорды цяпла, піша БелТА са спасылкай Белгідрамет.

Колькасць ападкаў за месяц склала 3,8 мм, або 10% ад месячнай нормы, а ў некаторых гарадах, у прыватнасці ў Жлобіне і Слаўгарадзе, ападкаў не адзначалася ўвогуле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула