БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Фядута выступіць у Варшаве з адкрытай лекцыяй

3.04.2026 / 14:36

Nashaniva.com

15 красавіка (серада) ў Беларускім моладзевым хабе (Варшава, Dożynkowa 8A) адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму «Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў», паведамляе bellit.info.

Тэмы лекцыі:

I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.

II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.

III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.

IV. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу.

V. Лёсы філаматаў.

Пачатак а 19.00

Уваход вольны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула