БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G

3.04.2026 / 17:56

Nashaniva.com

Следам за Life пра запуск сеткі пятага пакалення афіцыйна абвясціў аператар МТС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паведамляецца, што пакрыццё ўжо працуе ў некалькіх буйных гарадах: Мінску, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Магілёве. На старце для карыстальнікаў даступна больш за 1100 базавых станцый, прычым большасць з іх працуе на ўласнай інфраструктуры кампаніі, якую загадзя мадэрнізавалі.

Запуск 5G пачалі тэставаць яшчэ ў снежні 2025 года ў супрацоўніцтве з інфраструктурным аператарам beCloud. Цяпер сетку будуць паступова пашыраць на новыя тэрыторыі.

Каб карыстацца 5G, патрэбны тэлефон, які тэхнічна і праграмна падтрымлівае гэты стандарт.

Раней падобную сетку ўжо запусціў аператар Life. У Беларусі развіццё 5G пачалося ў 2025 годзе і працягваецца з паступовым пашырэннем пакрыцця.

Чытайце таксама:

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Каментары да артыкула