З 4 красавіка ў Беларусі падаражэе бензін
З 4 красавіка цэны на бензін у Беларусі вырастуць на 3 капейкі. Пра гэта раней паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Гэтай вясной паліва даражэе ў два этапы. З 28 сакавіка цэны на запраўках выраслі на 4 капейкі, а цяпер яны дададуць яшчэ 3 капейкі.
У выніку з 4 красавіка кошт паліва будзе наступным: АІ-92 — 2,57 рубля; АІ-95 — 2,67 рубля; АІ-98 — 2,89 рубля; ДП — 2,67 рубля.
Асноўнай прычынай падаражання называюць рэзкі скачок сусветных цэн нафты.
Чытайце таксама:
Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры