БЕЛ Ł РУС

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам

3.04.2026 / 19:54

Арына Жураўская

Знакамітая артыстка і бізнэсвумен апублікавала ў інстаграме здымкі з бальніцы.

Ларыса Грыбалёва. Тут і далей фота з яе сацсетак

Ларыса Грыбалёва апублікавала ў сторыс здымак з бальнічнага ложку: бачна, што ў яе руку ўстаўленая кропельніца. «Дабегалася, карацей», — падпісала здымак артыстка. І дадала, што зараз яна ў парадку і хвалявацца за яе не трэба.

Спявачка напісала, што ў яе здарылася транзіторная ішэмічная атака. Гэта часовае парушэнне кровазвароту ў мозгу — яго яшчэ называюць міні-інсультам. Сімптомы вельмі нагадваюць інсульт (слабасць або здранцвенне, праблемы з маўленнем, страта зроку і дваенне, галавакружэнне, праблемы з каардынацыяй), але праходзяць хутчэй. Пры гэтым, ёсць сур’ёзная рызыка ўзнікнення інсульту — асабліва небяспечныя першыя 48 гадзін.

Ларыса распавяла падпісчыкам, што клапоцяцца пра яе ў бальніцы добра. Яна паведаміла, што адчувае сябе ўжо лепш. І нават жартуе: апублікавала фота часопіса са спеваком Прохарам Шаляпіным на вокладцы (яго прынесла сястра Юлія) і напісала: «І цяпер я думаю, да чаго? Да таго, што я ўжо бабуля ці іншага мужыка ў кіёску не было?».

Нагадаем: у 2023 годзе да Ларысы Грыбалёвай прыходзіў ГУБАЗіК. Раней яна трапіла ў чорны спіс выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне.

Ларыса Грыбалёва — знакамітая вядоўца і спявачка. Вядомасць яна набыла ў 90‑х гадах, калі стала тварам папулярнай праграмы «Усё нармальна, мама!» на беларускім тэлебачанні.

Чытайце таксама:

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе

Аляксандр Саладуха трапіў у бальніцу і перанёс аперацыю

Каментары да артыкула