БЕЛ Ł РУС

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай

3.04.2026 / 21:20

Nashaniva.com

У Мінску плануюць увесці магчымасць аплаты банкаўскай карткай ва ўсім наземным грамадскім транспарце да 1 верасня 2026 года. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка, піша БелТА.

Фота з сацсетак

Такую сістэму ўжо часткова выкарыстоўваюць: у метро яна працуе даўно, а ў 2025 годзе яе тэставалі на асобных аўтобусных і тралейбусных маршрутах. Цяпер ідзе закупка неабходнага абсталявання для ўсяго транспарту.

Пасля поўнага запуску сістэмы плануецца адмяніць продаж білетаў у кіроўцаў. Гэта значыць, што аплаціць праезд можна будзе праз валідатар з дапамогай банкаўскай карты або іншымі безнаяўнымі спосабамі.

Яшчэ адна перавага — крыху меншая цана праезду. Зараз, калі купляць білет або аплачваць праз тэрмінал, праезд каштуе танней, чым пры аплаце ў кіроўцы. Пры рэгулярных паездках гэтая розніца можа быць адчувальнай.

Кантроль аплаты таксама будзе просты: пры праверцы пасажыр павінен прыкласці сваю картку да спецыяльнай прылады кантралёра, і сістэма пакажа, ці аплачаны праезд.

Акрамя таго, адной карткай можна аплаціць праезд адразу за некалькіх чалавек — сістэма проста зафіксуе некалькі аплат запар, і будзе лічыцца, што ўсе пасажыры едуць з квіткамі.

Чытайце таксама:

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках

Звольнены дырэктар «Мінсктранса»

Каментары да артыкула