БЕЛ Ł РУС

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

4.04.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Прэм'ер Італіі прыбыла ў пятніцу ў Саудаўскую Аравію.

Джорджа Мелоні. Фота: Pier Marco Tacca/Getty Images

Прэм’ер Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што падчас візіту на выходных у шэраг арабскіх краін Персідскага заліву абмяркуе тэму паставак нафты італьянскім спажыўцам.

«Мой візіт — гэта жэст салідарнасці з краінамі, якія з’яўляюцца нашымі сябрамі. Вядома ж, маёй задачай таксама будзе забеспячэнне Італіі неабходнымі энергарэсурсамі», — прыводзіць яе словы газета Corriere della Serra.

Мелоні нагадала, што раней наведала Алжыр, дзе абмяркоўвала пастаўкі газу ў Італію. «Цяпер жа я наведваю Персідскі заліў, каб пагаварыць, перш за ўсё, пра нафту», — дадала кіраўніца італьянскага ўрада.

Паводле яе слоў, падчас перамоў яна таксама надасць увагу тэме блакавання Армузскага праліву з-за ўзброенага канфлікту ЗША і Ізраіля з Іранам.

У пятніцу ўвечары Мелоні прыбыла ў Саудаўскую Аравію. У суботу ў яе запланаваны перамовы з саудаўскім кіраўніцтвам, а таксама візіты ў ААЭ і Катар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула